Першым выступіў Віталь Паўлаў, які прапанаваў адзін з метадаў папулярызацыі ідэі ўстаноўкі ў нашым горадзе гістарычным дзеячам. Па яго словах, горад сёння насычаны помнікамі савецкай эпохі і, пры гэтым, у Оршы амаль адсутнічаюць манументы ў памяць дзеячоў дасавецкага часу. Сам Віталь тры разы звяртаўся ў выканкам з прапановай паставіць помнікі Аршанскай харугве якая амаль цалкам загінула ў Грунвальдскай бітве, Канстанціну Астрожскаму, Філону Кміце-Чарнабыльскаму, Ігнату Будзіловічу і Жыгімонту ІІІ Вазе, які надаў Оршы Магдэбурскае права. Але пытанне пра ўсталяванне такіх помнікаў так і не зварушылася з месца. Цяпер спадар Паўлаў прапаноўвае распачаць культурніцкую кампанію з распрацоўкай канцэпцыяў помнікаў і тлумачэнні як аршанцам так і раённым чыноўнікам актуальнасці пытання.
Другім слова ўзаў Ігар Казмерчак - яго ідэя палягае ў выкарыстанні новага метада для нашага гораду метада рэкламы турыстычных паслугаў і арганізацый сферы абслугоўвання. Такі метад выкарыстоўваецца практычна ва ўсім свеце, але ў Беларусі толькі з'яўляецца. Метад палягае ў тым, каб усталяваць у наведваемых турыстамі і гасцямі горада адмысловых стэндаў на якіх размяшчалася б як рэклама начных клубаў і кавярняў, так і музеяў з экскурсійнымі маршрутамі.
Наступная ідэя належала Аляксандру Коўшыку. Аляксандар распавёў канцэпцыю выкарыстання турыстычнага патэнцыялу Аршаншчыны ў камерцыйных мэтах.
Асабліва запомнілася прэзентацыя маладога музыкі Уладзіслава Лепяшынскага. Акрамя сваёй ідэі па беларусізацыі аршанскай рок-сцэны, ён, як прыклад патэнцыялу, сам выканаў песню.
Апошняй выступала Алена Кучынская. Яна распавяла пра ідэю, якую доўга выношвала - стварэнне ў Оршы батлейкі. Па яе меркаванні, батлейка магла б быць не толькі арыгінальнай з'яваў у культурным жыцці горада, але метадам выхавання дзяцей у духу нацыяльнай культуры і ўвогуле маралі.
Усе ўдзельнікі атрымалі рэкамендацыі ад экспертаў і ў хуткім часе ў большай ці меньшай ступені распачнецца рэалізацыя апісаных праэктаў.