Пакуль што пра абставіны затрымання мы маем інфармацыю толькі ад саміх актывістаў. Па словах Юліі Малышэвай, 7 актывістаў "Хрушы супраць" сёння наведалі прытулак для бадзяжных жывёлаў Спецаўтабазы. Актывісты хацелі пакарміць жывёлаў і агледзець у якіх умовах яны ўтрымліваюцца. Уязная брама на тэрыторыю прыюта была адчынена і актывісты безперашкодна патрапілі на яго тэрыторыю. Ужо там яны сустрэліся з мужчынам, які прадставіўся кіраўніком аховы і без праблемаў правадзіў іх да клетак з жывёламі. Праз некаторы час да іх выйшаў іншы мужчына, які таксама прадставіўся начальнікам аховы і пачаліся "разборкі".
Пасля высвятлення дакумантаў, хто ж сапраўды адказны за прытулак, наколькі гэта закрытая тэрыторыя і г.д. была выклікана міліцыя. З сямі ўдзельнікаў "кармлення жывёлаў" 3 чалавекі былі адпушчаны: адзін непаўнагадовы хлопец і дзве жанчыны па прычыне таго, што дома засталіся малыя дзеці. Чатыры актывісты, сярод якіх адна дзяўчына, былі затрыманыя да суда. Суд над актывістамі запланаваны на 22 сакавіка а 11-00. Актывістам інкрымінуецца "незаконнае пранікненне на ахоўваемую тэрыторыю", па гэтым артыкуле іх можа чакаць пакаранне ў выглядзе штрафу.
23:13 стала вядома, што пасля выхаду артыкула ў эфір яшчэ адну актывістку выпусцілі з ІЧУ, па стане здароўя - ёй трэба было прыняць лекі
9-40 Стала вядома, што суд прызначаны на 10-30