Асаблівай засмечаннасцю адрозніваюцца берагі Дняпра па двух прычынах: 1. рака змывае з берагоў як Оршы, так і іншых гарадоў смецце і пераносіць яго на іншае месца 2. многія аршанцы самі не супраць выпіваць на берагах ракі. Для такога выпівання даволі зручным месца аказваецца набярэжная парку "Казачная краіна" - бераг тут такі, што з гарадскіх вуліцаў чалавека не бачна, а міліцэйскія патрулі сюды амаль не заходзяць.
Смеццевыя "падснежнікі" праявіліся яшчэ некалькі тыдняў таму. Па стане на 24-е сакавіка большая частка смецця была сабрана ў кучы, але пакуль не вывезена.