Севярынец сам родам з Аршаншчыны, яго сям'я пасля нараджэння Паўла жыла ў Барані а ўжо пазней пераехала ў Віцебск. 12-га сакавіка Павал пырехаў на сваю малую радзіму, каб паўдзельнічаць у "Маршы не дармаедаў" пасля якога і быў затрыманы. Вызваленне Паўла чакаецца заўтра 27-га сакавіка каля 14-30 (але звычайна ў Оршы палітычных затрыманых вызваляюць раней), але Севярынец вырашыў яшчэ крыху затрымацца ў нашым горадзе і карыстаючыся нагодай, правесці прэзентацыю кнігаў, пра якую дамаўляліся яшчэ з мінулага года.
Такім чынам, 27-га сакавіка а 17-00 на чырвонаармейскай 13 адбудзецца прэзентацыя двух кнігаў: "Беларуская хрысціянская дэмакратыя 1917-2017" і "Сто асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі". Уваход свабодны.