Пра тэмы творчай сустрэчы сказаў старшыня Таварыства беларускай мовы Юрый Нагорны. Ён першым узяў слова, каб прадставіць барда і, сам таго не плануючы, абазначыў пытанні пра майдан і Бітву пад Оршай пра якія Андрэй мог аргументавана распавесці.
Але пачалася сустрэча з успаміну пра маладосць у Оршы. Андрэй выканаў сваю першую песню на беларускай мове, якая і была напісана ў нашым горадзе і прысвечана яму. Надалей пайшло меньш песняў, а больш размоваў.
Андрэй распавёў пра свае ўражанні ад Кіеўскага Майдану як сведка падзеяў - 19 снежня (тады канфлікт не быў настолькі востры) ён не толькі прысутнічаў сярод пратэстуючых, але і выступіў на сцэне Майдану перад некалькімі тысячамі чалавек.
Другая частка сустрэчы-канцэрту тычылася дзейнасці аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя "Бітвы пад Оршай".
Прапануем некалькі відэа і фота з сустрэчы.
На відэа: песня якую Андрэй Мельнікаў выконваў са сцэны Еўрамайдану