У гэтым навучальным годзе было заяўлена 481 работа па 4 намінацыях: "Кампутарная гульня", "Юны Scratch-распрацоўшчык", "Мір Мульці" і "Адукацыйны праект на мове Scratch". Удзельнікі на конкурс прадстаўлялі разнастайныя гульні (стратэгіі, квэсты, групавыя гульні), кампутарныя праграмы па вывучэнню фізікі, навакольнага асяроддзя; робататэхніку і г.д.. Толькі 8 лепшых работ у кожнай намінацыі выйшлі ў фінал, які праходзіў у суботу ў выглядзе публічнай абароны праектаў. А ў нядзелю ўдзельнікі правялі знаёмства са сваімі работамі для школьнікаў Аршанскага раёна.
Наш аршанец Мікіта Крыўцоў (Гімназія №2) стаў лепшым у намінацыі "МірМульці". Віншуем!!!