06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Час ставіць знакі

13.04.2017 17:54

5074 прагляду, 13 каментароў

Неабыякавыя аршанцы збіраюцца ўсталяваць указальнікі на месцах расстрэлаў, здзейсненых бальшавікамі.

У Оршы вядомыя два месцы масавага знішчэння людзей - на Кабыляцкай гары і ў канцы вуліцы Магілёўскай, у Харкаўскім лесе. У змрочныя 30-я гады ХХ стагоддзя органамі НКУС туды пад покрывам ночы былі вывезеныя і расстраляныя тысячы людзей. Парэшткі чалавечых целаў засыпаліся зямлёй, а даследчыкі, якія працавалі на мясцовасці ў 80-90 гг. знаходзілі чалавечыя чарапы з характэрнымі кулямі ў лобе ці ў патыліцы, значыць, стралялі ва ўпор. Нярэдка ўлады спрабавалі "спіхнуць" адказнасць за гэтыя расстрэлы на немцаў, аднак іх версія не вытрымлівала ніякай крытыкі. Нацысты расстрэльвалі людзей аўтаматнымі чэргамі па целе і не надта баяліся публічнасці, маглі зладзіць масавую кару сярод белага дня. А вось бальшавікі якраз вывозілі сваіх ахвяраў у лес сярод ночы, ставілі на калені на край яміны і стралялі з вельмі блізкай адлегласці.

Калі ў лесе на Кабыляцкай гары хаця б ёсць помны валун, які нагадвае пра трагічныя падзеі 30-х гадоў, дык у Харкаўскім лесе няма і гэтага. Акрамя ўсяго, знайсці абодва месцы не так лёгка. Таму неабходна ўсталёўваць указальнікі. Вядомы грамадскі актывіст са Стаўроў Ігар Грышанаў паведаміў, што ў бліжэйшы час кіраўніцтву Оршы будуць накіраваныя адмысловыя звароты на гэтую тэму, піша zapraudu.info. Нядаўна Грышанаў наведаў месца сталінскіх расстрэлаў у Хайсах, што пад Віцебскам, і там стаяць указальнікі, крыжы, таблічкі ў памяць ахвяраў.

— Гэтыя месцы - Андрэеўшчына, там ужо стаіць памятны знак, і Харкаўскі лес, дзе ўлады абяцалі ўсталяваць памятны знак яшчэ ў 1991 годзе. 26 красавіка я абмяркую гэтае пытанне з мясцовымі дэпутатамі. Таксама мы звернемся да кіраўніцтва горада і раёна. Асабіста для мяне ўдзельнічаць ва ўвекавечанні памяці забітых - вялікі гонар і адказнасць. А наогул наша даваенная гісторыя яшчэ пакрыта таямніцамі. Мы вымушаны па макулінках ў архівах і на аснове паказанняў сведак аднаўляць сапраўдную карціну трагедыі, якая адбылася на нашай легендарнай аршанскай зямлі...

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Час ставіць знакі

Неабыякавыя аршанцы збіраюцца ўсталяваць указальнікі на месцах расстрэлаў, здзейсненых бальшавікамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение