У Оршы даўно лічылася, што адна з вуліц цэнтра горада, названа ў гонар Мікалая Астроўскага, а не яго цёзкі Аляксандра. Акрамя шэрагу друкаваных матэрыялаў, у якіх было напісана, што вуліца носіць менавіта прозвішча пісьменніка-бальшавіка Мікалая Астроўскага, гэта было абумоўлена і 40-мі гадамі, у якіх вуліцы далі цяперашняе імя.
Як пісаў у публікацыі "Так какой же Островский?" на нашым сайце гісторык Віктар Лютынскі: "Вероятно, имена людей, в честь которых названы улицы города, уточняли в Интернете. Разумеется, поисковик первым называет выдающегося русского драматурга Александра Островского. Не уверен, что описатель и обличитель «темного царства» русской жизни ХІХ века был более идейно ближе городским властям второй половины 1940-х гг., чем писатель-большевик с его литературным героем комсомольцем-фанатиком Павлом Корчагиным, своей славой даже затмившим имя создателя."
З нядаўняга часу некаторыя шыльды на вуліцах змяшчаюцца не толькі з прозвішчам чалавека, у гонар якога названа вуліца, але і з яго імем. І на вуліцы Астроўскага ў некаторых месцах прозвішча няма, а там, дзе ёсць, стаіць імя "Аляксандр". Так што аршанскія ўлады фактычна пераназвалі вуліцу ў гонар рускага драматурга, карыстаючыся аднолькавым прозвішчам.
Дарэчы, як і пісалі некаторыя каментатары на нашым сайце, імя на вулічных указальніках дадалі не толькі Леніну і Астроўскаму, але і іншым. Напрыклад, да прозвішча "Маркс" ужо дададзена імя "Карл". Праўда, зноў жа выбарачна, не на ўсёй вуліцы. Такая ж гісторыя і з вуліцамі Астроўскага і Леніна.