Пра магчымую змену старшыні Аршанскага суда размовы ішлі ўжо даўно. Яна адбылася, на змену Антаніне Іванаўне Карэтнікавай, якая стала суддзёй Оршы яшчэ ў далёкім 1987 годзе, прыйшла Алеся Анатолеўна Котава. У свой час нараджэнка Добруша Антаніна Карэтнікава ўзнагароджвалася ордэнам Пашаны. Змены ў кіроўчым складзе суда Оршы і раёну змешчаны на афіцыйным сайце Аршанскага райвыканкама ў раздзеле суд. Намеснікам старшыні суда Алесі Котавай прызначаны Ігар Міхайлавіч Палякоў. На інфармацыі, прыведзенай ніжэй, паведамляецца пра графік прыёма грамадзян.
Аршанскі суд, асабліва ў апошнія месяцы, набыў славу месца, дзе выносяць палітычна матываваныя прысуды. 13-га сакавіка тут быў цэлы судовы канвеер, калі шэраг аршанцаў і іншагародніх удзельнікаў акцыі "Мы не дармаеды" былі засуджаныя да буйных штрафаў і сутак зняволення. Прычым суд адхіляў амаль усе хадайніцтвы боку абароны, а пасяджэнні часта сканчаліся крыкамі "Ганьба!" з залі.