У рэпертуары тэатра "Тэрыторыя мюзікла" - тэатралізаваныя канцэртныя праграмы рознай тэматыкі, якія ўключаюць хіты з брадвейскіх мюзіклаў, класічных аперэт, шлягеры з кінафільмаў, "залаты" фонд айчыннай і сусветнай эстрады, папулярныя творы кампазітара Генадзя Гладкова.
У Воршы тэатр "Тэрыторыя мюзікла" пакажа мюзікл-аперэту "Сабака на сене" па аднайменнай п'есе Лопе дэ Вега ў перакладзе Міхаіла Лозенскага.
Музычная кінакамедыя "Сабака на сене" выйшла на экраны ў 1978 годзе і па гэты дзень застаецца каханай гледачамі. Такі поспех быў бы немагчымы без музыкі Генадзя Гладкова, якая сабрала ў адзіны дасканалы вобраз лірызм і прыгажосць, паэзію і мудрасць гэтага сюжэту. У далейшым па просьбах гледачоў кампазітар, выкарыстоўваючы ўпадабаныя мелодыі з кінафільму, напісаў аперэту, перанясучы гісторыю любоўных адносін графіні дэ Бельфлор і яе сакратара Тэадора на сцэнічныя падмосткі.
Мюзікл-аперэта "Сабака на сене" у дзвюх дзеях будзе прадстаўлена аршанскаму гледачу 27 красавіка ў 18:00 у Гарадскім Палацы Культуры "Ворша". Кошт квіткоў - 12 рублёў.