06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

07.05.2017 07:37

6667 праглядаў, 0 каментароў

1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4

1586 г. Створана карта Вялікага Княства Літоўскага.

Орша на карце ВКЛ. 1586 г.

1588-1611 гг. Аршанскім старостам быў Андрэй Іванавіч Сапега.

Андрэй Сапега. XVIІ ст.

1588 г., 28 студзеня Быў зацвярджаны 3-ці Статут Вялікага Княства Літоўскага (скасаваны на Аршаншчыне ў 1831 годзе).

Тытульная старонка 3-га Статута ВКЛ. 1588 г.

1588 г., ліпень Па дарозе ў Маскву да цара Фёдара Іванавіча Оршу наведаў канстанцінопальскі патрыярх Іерэмія ІІ.

Іерэмія ІІ.

1589 г. М. Струбічам складзена „Карта Вялікага Княства Літоўскага, Лівоніі і Маскоўскага княства».

1590 г. Канцлер ВКЛ Леў Іванавіч Сапега выкупіў у кальвіністаў участак зямлі ў цэнтры горада для заснавання тут езуіцкай рэзідэнцыі.

Леў Сапега.

1591 г. Аршанскім маршалкам быў князь Багдан Андрэевіч Лукомскі.

1591-1605 гг.Аршанскім маршалкам быў князь Міхал Друцкі-Саколінскі.

1592 г., 15 кастрычніка У Оршы заснавана праваслаўнае брацтва – рэлігійна-дабрачыннае і культавае аб’яднанне гарадскога праваслаўнага насельніцтва.

1593 г., студзень На дарозе ў Канстанцінопаль маскоўскі дзяк Трыфан Карабейнікаў праязджаў праз Оршу. У сваіх нататках ён запісаў: “У Літоўскай зямлі горад Арш каменны, стаіць на Няпры-рацэ, на беразе з Літоўскага боку... А ў горадзе на пасадзе сем цэркваў”.

Карта “Орша канца XVI – сярэдзіны XVII ст.” (На карце пазначаны: 1 –царква Св. Троіцы, 2 – царква Св. Мікалая, 3 – царква Параскевы Пятніцы, 4 – царква Узнясення. 5 – царква Арханёла Міхаіла, 6 – манастыр Дабравешчання, 7 – царква Іліі Прарока, 8 –Куцеінскі мужчынскі манастыр, 9 – царква Раства Багародзіцы, 10 – сінагога, 11 – кальвінскі збор).

1593 г., 28 жніўня – 10 верасня Падчас паездкі ў Маскву Оршу наведаў і апісаў яе ў сваім дзённіку “Апісанне падарожжа ў Маскву...” пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі аўстрыйскі дыпламат і падарожнік Мікалай Варкач (?-?): “…рана прыехалі ў Оршу: гэта вельмі абшырны горад, ляжыць на дзвюх рэках Аршыцы і Дняпры, там ёсць каралеўскі, між іншым – драўляны замак, які, відаць, значная прыгранічная крэпасць, і лічыцца моцнаю, так як часткова абнесена сцяной і з аднаго боку абмываецца ракой Дняпром, а з іншага – Аршыцай”.

1593 г. 24 лістапада Выдадзена грамата караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ Вазы аб органе самакіравання ў Оршы (войт і 4 сотнікі) – прадвесніца магдэбургскага права ў горадзе.

Жыгімонт ІІІ Ваза.

1594 г. Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Оршы каралеўскую “Уставу павіннасцей”. Яна рэгламентавала абавязкі гараджан па абслугоўванню замкавых умацаванняў. Згодна з “Уставай”, аршанцам прадпісвалася мець дома зброю і знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці да абароны горада ад ворагаў.

Жыгімонт ІІІ Ваза.

1595 г., 9 чэрвеня Нарадзіўся Уладзіслаў IV Ваза (Польшча), кароль польскі і вялікі князь ВКЛ (1632-48), тытульны цар маскоўскі і ўсяе Русі (1610-34). Сын Жыгімонта ІІІ Вазы. 25 красавіка 1648 г. сваёй граматай дазволіў заснаваць у Оршы праваслаўнае брацтва. Памёр 20.5.1648 г.

Уладзіслаў IV Ваза. Невядомы мастак. XVII ст.

1595 г., 2 жніўня Жыгімонт ІІІ Ваза пастанавіў перадаць Ільінскай царкве ўчастак зямлі, забраны ў аршанскіх мяшчан.

Партрэт Жыгімонта ІІІ Вазы. Мастак М. Кобер. 1591 г.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение