06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

2017 Курган бессмяротнасці

11.05.2017 07:45

4386 праглядаў, 6 каментароў

Гісторык Віктар Лютынскі пра гісторыю і будучыню аршанскага Кургана Бессмяротнасці

Насыпают курган.

Без ковшей, без лопат…

Он с могилы солдатской

по горсточке взят,

по слезинке у вдов,

по кровинке из ран…

А смотрите – какой

вырастает курган!..

Ни с какой не сравнить его

Горной грядой.

Он – и совесть, и память,

и слава, и суд…

А живые идут и идут чередой,

в туесочках и касках

бессмертье несут…

Гэтымі пранікнёнымі радкамі маскоўскага паэта Марка Максімава суправаджаўся фотарэпартаж В. Ахломава ў папулярным у савецкі час штотыднёвіку «Неделя», надрукаваны ў маі 1966 года, і прысвечаны адкрыццю ў Оршы Кургана Бессмяротнасці. Тады пра гэту значную падзею пісалі амаль усе газеты, ад мясцовага «Ленінскага прызыву» да галоўнай партыйнай газеты краіны «Правды». Так, у Дзень Перамогі, у паўночнай частцы Оршы, у толькі што закладзеным Мемарыяльным парку Герояў быў урачыста адкрыты Курган Бессмяротнасці (дарэчы, адзін з першых у Беларусі).

Мемарыяльны парк Герояў з вышыні птушынага палёту. Фота Сяргея Сляпцова. 2007 г.

Ідэя ўзвядзення рукатворнага манумента народнай памяці і славы належыць камсамолу Беларусі. Яе горача падтрымала партыйная арганізацыя горада, працоўныя Оршы.

У гонар закладкі Кургана 16 красавіка адбыўся 10-тысячны мітынг. На ім быў зачытаны тэкст пісьма нашчадкам, якое заклалі ў герметычную шкатулку, і змясцілі яе ў аснавання Кургана. “Мы, будаўнікі камунізму, узводзячы гэты помнік, – гаварылася ў пісьме, – завяшчаем вам, таварышы нашчадкі, горача і бязмежна, як вашы бацькі і дзяды, любіць сваю зямлю, мужна абараняць яе ад ворагаў, свята ўшаноўваць памяць герояў”.

У сціслыя тэрміны трэба было ўзвесці велічны Курган. Аўтарам праекта помніка з’яўляўся галоўны архітэктар горада, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Георгій Кірылавіч Гаранскі. Ён жа кіраваў разбіўкай і добраўпарадкаваннем Парка Герояў.

Вялікім быў працоўны энтузіязм аршанцаў. Да стварэння Кургана далучыліся літаральна ўсе гараджане: аўтамабілісты і чыгуначнікі, працаўнікі заводаў і фабрык, школьнікі і навучэнцы. У вёдрах, кошыках, спецыяльных карабах, дастаўленых з ільнокамбіната, неслі сюды зямлю ветэраны і моладзь, рабочыя і настаўнікі, жыхары навакольных вёсак. У фотаальбомах, якія падараваў некалі музею гісторыі і культуры Оршы Г. Гаранскі, зусім юным тады фатографам Уладзімірам Марцынкевічам адлюстраваны і стварэнне Кургана і яго адкрыццё.

Вучні СШ № 1 (цяпер гімназія № 2) падчас закладкі Кургана Бессмяротнасці. Фотаздымак з музея гімназіі № 2.

Менш чым за тры тыдні Курган Бессмяротнасці быў насыпаны. У шасці напрамках ад яго былі пракладзены алеі: цэнтральная – Невядомага салдата, астатнія – імя Герояў Савецкага Саюза, якія вызначыліся пры вызваленні Аршаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Канстанціна Заслонава, Юрыя Смірнова, Ганны Нікандравай, Сяргея Міта, Марсэля Лефеўра. Урачыстае адкрыццё Кургана Бессмяротнасці адбылося 9 Мая. На мітынг прыйшлі тысячы і тысячы людзей (на адным з фотаздымкаў можна бачыць гледачоў нават на даху Дома побыту па вуліцы Леніна), не толькі аршанцаў і жыхароў Аршанскага раёна, але і гасцей з Віцебска, Мінска, Масквы...

Ураджэнкай Аршаншчыны, абаронцай Брэсцкай крэпасці Н. Кантроўскай была прывезена капсула з зямлёй легендарнай цытадэлі над Бугам. Была дастаўлена сюды і зямля з магіл славутых партызанскіх камандзіраў К. Заслонава і Бацькі Міная (Шмырова). І вось наступае хвалюючы момант. Герой Савецкага Саюза М.Д. Сіянін запальвае Вечны агонь у падножжа Кургана, а Герой Савецкага Саюза А.В. Іваноў запальвае Факел Бессмяротнасці на вяршыне Кургана (потым факел у выглядзе шматпялёсткавай вазы будзе дэманціраваны). На схіле Кургана былі змешчаны павялічаны макет Залатой Зоркі Героя Савецкага Саюза і мемарыяльная пліта, на якой залатымі літарамі напісаны словы: “В благодарной памяти народной вечно будут жить имена героев, погибших в борьбе за свободу и независимость нашей Родины в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.».

Курган Бессмяротнасці. Фота С.Сляпцова. 2013 г.

Свяшчэнным стаў для аршанцаў Курган Бессмяротнасці. Доўгія гады ён быў месцам сустрэч ветэранаў вайны з моладдзю. Да пабудовы ў 1978 годзе ў цэнтры Оршы Памятнага знака ў гонар вызваліцеляў тут адбываліся галоўныя гарадскія ўрачыстасці з нагоды святкавання Дня Перамогі. Памятаю, як шасцікласнікам стаяў у піянерскай варце і было часам вельмі горача ад агню. Традыцыйным з’яўлялася і ўскладанне жывых кветак да Кургана маладымі з вясельных картэжаў (хоць на мой погляд, у такі дзень галовы ўдзельнікаў гэтых сямейных урачыстасцяў занятыя не ўшанаваннем памяці загінуўшых, а зусім іншымі думкамі). Дарэчы, апошнія гады іх тут і не бачна.

22 жніўня 2000 года падчас нябачнага раней урагану амаль 80 % дрэў у парку былі павалены. Пасля сіламі моладзі горада былі пасаджаны маладыя дрэвы. Былі добраўпарадкаваны алеі, устаноўлены новыя ліхтары, асфальтавае пакрыццё заменена на больш прывабную плітку. Але па-ранейшаму патрабуе аднаўлення купал Кургана (і ці патрэбна там металічная чырвоная зорка?) ды Вечны агонь. Здаецца, даўно ўжо распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне комплекснай рэканструкцыі Парка Герояў і Кургана Бессмяротнасці. Але нават пры падрыхтоўцы да “Дажынак-2008” гэты аб’ект быў абдзелены ўвагай. У сувязі з пабудовай насупраць Парка Герояў Лядовай арэны адбыліся пэўныя змены і ў парку – ад яго адрэзана частка тэрыторыі. Зусім не да месца і размяшчэнне ў на цэнтральнай алеі Парка летняга кафэ, дзе спажываюць алкаголь.

Ці патрэбны тут гэты аб’ект грамадскага харчавання? 2016 г. Фота аўтара.

У 2013 годзе побач з Курганам была ўсталявана 85-мм гаўбічная артылерыйская гармата. Зразумела, як любая зброя, яна выклікае цікавасць і дарослых, і дзяцей. Але ці была патрэбна яна менавіта там? Бо парушана кампазіцыйная стройнасць парка. На мой погляд, для яе ды іншай зброі (дарэчы, не толькі часоў мінулай вайны), якую яшчэ працягваюць размяшчаць, трэба было б адвесці асобную пляцоўку за Курганам (як гэта зроблена, напрыклад, ў Віцебску). Наогул, не перашкодзіла б абнесці парк, а дакладней Курган Бессмяротнасці ды хаця б палову даўжыні алей, нейкай дэкаратыўнай агароджай. На жаль, гэтае сакральнае, як калісьці планавалі яго стваральнікі, месца стала цяпер прахадным дваром (асабліва з адкрыццём побач “Евроопта”), месцам швэндання рознай публікі ды выгулу сабак (пасля пабудовы за Лядовай арэнай агароджанага спорткомплекса “Алімпіец”, здаецца, усе сабачнікі перабраліся сюды).

На пляцоўкі са зброяй. Люты 2017 г. Фота аўтара.

Ля Вечнага агню. Люты 2017 г. Фота аўтара.

Хочацца спадзявацца, што ў бліжэйшы час нешта зменецца ў лепшы бок і ў Мемарыяльным парку Герояў. Падтрыманне яго ў належным і годным стане – наша сціплая даніна памяці загінуўшым абаронцам Айчыны, пачэсная справа ўсіх прадпрыемстваў і жыхароў ордэнаноснай Оршы.

Віктар Лютынскі

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 2017 Курган бессмяротнасці

Гісторык Віктар Лютынскі пра гісторыю і будучыню аршанскага Кургана Бессмяротнасці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение