Летась правядзенне гэтага фестываля знайшло нямала праціўнікаў. Для ягоных удзельнікаў былі забраняваныя гатэлі і іншыя месцы кампактнага пражывання, больш за тое, у фестывалі было вельмі мала беларускага, не даводзілася казаць пра нейкі асаблівы наш нацыянальны каларыт на ім. Пануючай мовай была і застаецца расейская.
Тым не менш, 22 лютага беларуская мова ў выступах была. 2-гі этап 1-га туру адбываўся ў былым ДКЛ (цяпер - гарадскі палац культуры "Орша"). За выхад у чвэрцьфінал конкурсу спаборнічалі калектывы і выканаўцы Аршанскага, Крупскага, Менскага ўпраўленняў магістральных газаправодаў Адкрытага акцыянернага таварыства "Газпром трансгаз Беларусь". Усяго этап сабраў болей за 200 удзельнікаў, што сведчыць пра немалыя маштабы. На конкурс заявілася 46 нумароў, з якіх журы адбірала 15 лепшых.
Вось спіс тых, хто вышаў у чвэрцьфінал. Марыя Булаўская і Анастасія Шалудзько (арыгінальнае тлумачэнне "Санаціны" А.Дзіабэлі, Менск). Кацярына Суднікава (цыркавы акрабатычны нумар "Змяя", Орша). Фальклорны калектыў "Калыханка" з пастановай "Зайчык, дзе ты бываў?!", Менск). Узорны ансамбль "ВИ-ЗА-ВИ" (тры танцавальныя нумары, Орша). Сняжана Паўлюк і Маргарыта Лобач (полька-галоп, Менск). Студыя спартовага бальнага танцу "Спрэс" (адзначаны адразу дзве катэгорыі - 11-16 і 17+, Орша). Цыркавая студыя "Арэна" (вальс на монацыклах, Орша). Дзяніс Буры (народныя інструменты, Менск). Струнны квартэт "Anima" ("Palladio" Джэнкінса, Менск). Дыяна Бурбо і Раман Галенчукоў (танга, Орша). Студыя эстраднага танцу "Шэп" (Орша). Ліна Антохіна (песня "Мама", Орша). Ансамбль "Свяцкі фальварак" (песня "Добры дзень добрым людзям", Крупкі). Вакальная група "Сердца четырех" (песня "Нарач", Крупкі). Народная студыя эстраднага спеву "Креатив" (песня "Беларусь - наша багацце", Орша). Паралельна прайшоў конкурс дзіцячага малюнка "Юны мастак". Наступны этап фестывалю пройдзе ў Мазыры, там паспаборнічаюць канкурсанты з Мазыра, Асіповічаў і Гомеля.