18:00

-5

6 м/с

1004 гПа

21:00

-6

5 м/с

1004 гПа

00:00

-7

4 м/с

1003 гПа

03:00

-6

6 м/с

1000 гПа

06:00

-6

7 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Сват

01.01.1970 03:00

2380 праглядаў, 0 каментароў

Урывак з новай кнігі Міколы Камароўскага "На і табе! Непрыдуманыя гісторыі"

Працягваем публікаваць урыўкі з пакуль не выдадзенай кнігі Міколы Камароўскага. Слова ад аўтара тут. Першая глава тут, працяг першай главы тут. Як даўней свіней білі тут. Немец з перакладчыкам тут. Ці слёзы праз смех, ці наадварот тут. Кум тут.

Стол устаўлены багата:

Я чакаю ў госці свата.

Невядомы аўтар

Сястра выйшла замуж за гараджаніна ў трэцім калене. Так адбылася на сямейным узроўні змычка вёскі з горадам.

Да нас новая радня прыязджала, каб адпачыць на прыродзе. Паплаваць у Нёмане, пазагараць. Што-небудзь дапамагчы ў вясковых работах яны не маглі, бо не ўмелі. Сват Нікіціч (так мы да яго звярталіся) быў інтэлігентным чалавекам, насіў акуляры, ведаў сабе цану і на нас, людзей з вёскі, глядзеў, здавалася, звысака, з пэўнай доляй іроніі.

Накульгваў на адну нагу: быў паранены ў вайну. Як ветэран і інвалід Вялікай Айчыннай вайны Іван Мікітавіч набыў аўтамабіль “Масквіч-412”. А як галоўны бухгалтар цяплічнага камбіната меў стасункі з патрэбнымі людзьмі. Таму здаць на правы – клопату не меў. Старэйшаму сыну, майму швагру, які таксама меў правы, свайго “Масквіча” ніколі не давяраў. Ездзіў акуратна. За рулём ад напружання вельмі стамляўся. Як вучыўся Іван Нікіціч ваджэнню, так і ездзіў: часта парушаў Правілы. Не заўважаў своечасова дарожныя знакі, а то і проста не ведаў іх. Найбольш складаным для яго было выехаць з загружаных аўтатранспартам вуліц Мінска. За горадам, на шырокай магістралі адчуваў сябе больш упэўнена.

…Аднойчы прыйшлося адхіліцца яму ад звыклага маршруту. Ехаў па малазнаёмых вуліцах. Не згледзеў нейкі знак і пачуў свісток Інспектара ДАІ. Інспектар сказаў кіроўцу аб парушэнні і хацеў аформіць тое дакументальна, але пашкадаваў Івана Нікіціча. Бачыць: пажылы чалавек, ветэран, інвалід, нявопытны. Адным словам – “чайнік”. Сказаў, каб болей не парушаў і адпусціў. Паехаў Нікіціч далей задаволены, без дзіркі ў талоне парушэнняў. Так, ужо ў гадах, не зраўняешся з маладымі ў навыках ваджэння, рэакцыя не тая, дзякуй “даішніку” за дабрыню і спагаду.

Маскіч-412 імчаў па вуліцах Мінска. Імчаў – крыху перабольшана. Сястра расказвала (ехала ў машыне ў якасці пасажыра): злева і справа праносіліся машыны і сігналілі, сігналы не змаўкалі ззаду. З прычыны нявопытнасці сват не ўпісваўся ў зададзеную хуткасць аўтапатоку. З аўто, якія абыходзілі яго, чуліся малапрыемныя выразы.

Нікіціч убачыў знаёмую дрогу. Упэўненасці прыбавілася: дзяжурыць знаёмы аўтаінспектар (той, што ўжо спыняў, але не пакараў). Задаволены, рулюе… зноў пад забаронны знак. Свісток. Іван Нікіціч высунуў галаву з машыны і прыветна інспектару:

– Это опять я!

Паставому спачатку не дайшло. Пасля ўспомніў пенсіянера. Злосць і абурэнне закіпелі ў яго адначасова. “Ну і што, што ты! Нахабнік! Сябрука знайшоў!” – прабеглі думкі. Ды што ты будзеш рабіць з такой святой нявіннасцю! Махнуў рукой, а жазлом паказаў: правальвай адсюль хутчэй!

Нікіціч прывёз потым інспертару паўмяшка цяплічных агуркоў. У знак падзякі. І на завяршэнне гісторыі раскажу пра яшчэ адзін выпадак.

Мінчане гадавалі ў нас сабе парсюка. Прывозілі з горада шмат аб’едкаў, выпісвалі на працы танны камбікорм. Падрос парсючок не вельмі каб, яшчэ б расці ды расці, але дужа захацелася гараджанам свежыны. Утраіх, Нікіціч і два сыны, прыехалі чыніць свіназабойства. Бацькі тады ўжо ў мяне не было, гаспадарыла на сядзібе адна маці, яна ж і адкормлівала парсючка.

Папрасіць каго закалоць не знайшлі. А па праўдзе, і не шукалі. Самаўпэўнена вырашылі: справяцца і самі, няхітрая справа. Бачылі, як гэта робіцца. Не, дарагія, без вопыту не так тое проста. Помню, нашто ўжо дока быў у гэтай справе мой дзядзька Віця, і то адзін раз незнарок падставіўся пад заднюю парсюкову нагу – і са сваёй, пераламанай, больш за месяц хадзіў у гіпсе на мыліцах.

Выпусцілі парсючка з хлява. Той пачаў рыць двор, скубсці траву. Стаяў месяц жнівень. Пачалі лавіць. Шустрая дзюлька аказалася – не даецца. І ніхто не звярнуў увагі, што дзверы ў пограб не зачынены. А ў пограбе дзірка не закрыта. Вось і шуснуў туды парсючок. Бульба яшчэ не выкапана, у пограбе прасторна. Як даставалі парсючка, збегліся паглядзець і старыя, і малыя. Дужа напалоханую жывёліну пры дапамозе вужышча неяк выцягнулі. Змарыліся, задыхаліся мінчане. Сонца пачало хіліцца – куды там калоць! Больш за дзве гадзіны выцягвалі.

Так застаўся парсючок жыць. Аж да Каляд. Вялікі ўдаўся. Закалолі яго ўжо прафесіяналы. Нікіціч толькі шчыльна запаўняў багажнік свежыной.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сват

Урывак з новай кнігі Міколы Камароўскага "На і табе! Непрыдуманыя гісторыі"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение