"Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці — дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную асобу, і зазірнуць у паралельны свет, дзе замест Беларусі існуе зусім іншая, легендарная дзяржава, яшчэ больш напоўненая магіяй…" — такімі словамі апісваецца кніга Яніны Пінчук "Горад мрой", выдадзеная ў выдавецтве "Галіяфы". Менавіта яе пісьменніца і прадставіць аршанцам 21-га траўня.
Сустрэча з Янінай Пінчук адбудзецца ў Оршы па адрасе вул.Камсамольская, 16/4. Яна пройдзе ў нядзелю, 21-га траўня, пачатак аб 11:00.
Яніна Пінчук нарадзілася ў 1991 годзе ў Бабруйску. Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ. Працуе перакладчыкам з ангельскай і гішпанскай моў. Друкавалася ў часопісах "Маладосць" і "Верасень".