У Оршы 19-га траўня ў кавярні Piri-Piri, што ў гандлёвым доме "Цэнтрум" на вуліцы Міру, 4, адбудзецца забаўляльнае мерапрыемства #goodzone. Яно пачнецца а 20:00. У праграме — выступ брэйк-данс каманды Creative Reality, графіці-артыстаў MOGR і QKER. За музыку адказвае Аляксей Асламін.
Наш горад мае традыцыі як у брэйк-дансе, так і ў графіці. Напрыклад, даволі знакаміты аршанскі графіці-мастак HADE, малюнкі якога ёсць у розных гарадах. Што датычыцца брэйк-дансу, то роўна год таму Орша прыняла міжнародныя спаборніцтвы, у якіх перамаглі танцоры з расейскага Арла. А ўжо гэтай вясной каманда "Distortion" з Оршы выступіла на прэстыжных спаборніцтвах у Санкт-Пецярбургу, дабралася да фіналу, і толькі там саступіла, прычым іншай камандзе з Беларусі.