18:00

+10

5 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

990 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+8

2 м/с

991 гПа

06:00

+8

2 м/с

991 гПа

Орша, Культура

"Горад можа быць любым..."

21.05.2017 19:13

3538 праглядаў, 11 каментароў

У Оршы выступіла таленавітая маладая пісьменніца Яніна Пінчук.

Выступ адбыўся 21 мая на вуліцы Камсамольскай 16/4. Яніна Пінчук - маладая пісьменніца і перакладчыца з Бабруйска, якая зараз жыве ў Мінску. Вядомасць ёй прынесла кніга "Горад мрой", якая выдадзена ў выдавецтве "Галіяфы". Сама пісьменніца адзначыла, што знайшла ў "Галіяфы" тое выдавецтва, якое найбольш падыходзіць яе творчасці і раскрывае асобу творцы. Спадарыня Яніна перачытала шмат фантастычных твораў розных лацінаамерыканскіх пісьменнікаў, спачатку па-руску, а затым і па-іспанску. Але калі прыступіла да сваёй кнігі, якую многія называюць раманам, так як паміж часткамі назіраецца сувязь, заўважыла, што падобны сюжэт выдатна кладзецца на беларускія рэаліі.

Пачынала Яніна Пінчук пісаць манументальную кнігу на рускай мове, але напісанне доўжылася каля чатырох гадоў і не прынесла вялікага плёну. У рэшце рэшт, той раман так і не быў дапісаны, а блізкі сябар параіў аўтару пісаць пра Беларусь і па-беларуску. І атрымалася! Пісьменніца адразу паставілася да твора больш спакойна, чым да папярэдняга, і ўсё выйшла. "Горад мрой" сугучны з фразай "горад мой", пры гэтым Яніна Пінчук адзначае, што напісала пра Мінск, але для кожнага чалавека сваім горадам можа быць як родны, так і нейкі іншы горад у сваёй краіне ці нават за мяжой. Калі трохі распавядаць сюжэт "Гарада мрой", то дзеянне адбываецца з двума палескімі студэнткамі, якія паступілі ў Мінск на факультэт міжнародных адносін. Даволі звычайныя дзяўчынкі, якія нічым не адрозніваліся ад аднагодак, раптам заўважылі, што надзелены чарамі ведзьмаў...

Таксама падчас свайго выступу Яніна Пінчук прачытала некалькі сваіх вершаў, якія ўтрымліваюць грамадзянскія матывы, што спадабалася многім з прысутных. А якая папулярнасць была ў кнігі! Усе экземпляры, прывезеныя пісьменніцай у Оршу, былі раскуплены наведвальнікамі сустрэчы! Яніна Пінчук прызналася, што ўпершыню была ў Оршы, аднак сувязь з горадам у яе з дзяцінства. Справа ў тым, што ў яе сям'і цэняць Уладзіміра Караткевіча і абралі для дачкі імя Яніна нездарма, у гонар адной з гераінь "Каласоў пад сярпом тваім".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Горад можа быць любым..."

У Оршы выступіла таленавітая маладая пісьменніца Яніна Пінчук.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение