Раніцай 22 мая ў рэдакцыю валанцёрскага праэкта "Хрушы супраць", вядомага ўсім па барацьбе з нядобрасумленнымі прадаўцамі, звярнулася маладая мама з вёскі Забалацце Аршанскага раёна, якая паскардзілася на краму "Чыгуначнік", якая размешчана на прывакзальнай плошчы ў Оршы.
Анастасія распавяла, што ўвечары 21 мая яна вярталася з вяселля сваіх знаёмых і забегла ў злашчасны магазін перад самым адпраўленнем аўтобуса, каб купіць дзецям торт. На тэрмін прыдатнасці ўвагі не звярнула, вонкава таксама доўга не разглядала, так як моцна спяшалася. Ужо прыехаўшы дадому і разрэзаўшы кандытарскі выраб, маладая мама была шакаваная - торт знутры быў цалкам пакрыты цвіллю.
Ужо пасля Анастасія заўважыла, што дата вырабу торта была здзёртая, а наверх быў налеплены новы стыкер з новай датай вырабу, што выразна відаць і на фота.
Валанцёры праэкта "Хрюшы супраць" адправілі зробленыя Анастасіяй фатаграфіі ў адрас Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з просьбай правесці праверку па гэтым факце і прыцягнуць краму да адміністрацыйнай адказнасці.