Мінулы сезон гумавых монстраў-ліпучак стаў для арганізатараў (Еўраопта) вельмі паспяховай кампаніяй. У гэтых цацак з'явіліся тысячы фанатаў і дзесяткі тысяч калекцыянераў па ўсёй краіне. У Оршы цікавасць да Бонсцікаў увогуле зашкальвала: прэзентацыйнае мерапрыемства з удзелам актораў у раставых касьцюмах даволося спыняць міліцыі - на яго прыйшло столькі дзяцей, што ўзнікла пагроза даўкі, а самім Бонсцікам давялося хавацца ад малых фанатаў у краму.
Новыя Бонцікі прыедуць у Оршу 25-га мая і сустрэнуцца са сваімі падросшымі фанатамі ў парку "Казачная краіна". Чаму з падросшымі фанатамі? Бо на гэты раз Бонсцікі прэзентуюць сябе не як малыя дзеці, а як школьнікі з іншай планеты. Больш за тое, цяпер яны ездзяць да дзяцей не толькі дзеля забавы і гульняў, а для таго каб тлумачыць беларускім школьнікам важныя для жыцця рэчы: як добра вучыцца ў школе, як правільна пераходзіць дарогу і г.д.
Ужо а 16-00 у нашым парку атракцыёнаў з'явіцца Бонсцік-шатл і дзяцей будуць чакаць конкурсы, падарункі, гульні і шмат усяго іншага.
Фота прадстаўлены сеткай крамаў "Еўраопт"