Ужо раней мы пісалі пра праэкт кампаніі Vеlcom "Чытаем па-беларуску", які ахватваў таксама і наш горад. Для вучняў пачатковых класаў урокі беларускай мовы і літаратуры праводзілі незвычайныя настаўнікі. У Оршы імі былі Аліна Талай і Юры Жыгамонт.
20 траўня адбыўся фінал праэкта ў дворыку БДУ, дзе вучні павінны былі прайсці спецыяльны квест "Шляхам асветнікаў". Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, гулялі ў "кракадыла", рабілі тэатральную пастанову і танчылі. У свяце прынялі ўдзел вядомыя беларускія пісьменніцы Раіса Баравікова, Наталля Бучынская і Алена Масла, а таксама тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Наш горад прадстаўляла "Сярэдняя школа № 4 г.Оршы", якая і атрымала першае месца. Віншуем пераможцаў!!!
Фота сайту школы № 4 г.Оршы.