Мерапрыемства пройдзе 1 чэрвеня (пачатак а 17-00) ў міжнародны дзень абароны дзяцей ва ўрочышчы Куцеенкі насупраць школы №20. Такім чынам арганізатары - якія самі жывуць у мікрараёнах - плануюць не толькі зрабіць свята для мясцовых дзяцей, але і паказаць, што дробная і ўва многіх месцах забрыджаная рака і яе ўрочыгча можа стаць добрай рэкрэацыйнай зонай падыходзячай для правядзення забаўляльных мерапрыемстваў.
У праграме сучасныя і старыя беларускія гульні, віктарыны, песні, вершы, прызы і г.д. Пытанні можна задаваць па тэлефоне: +375-29-7122930 Алена Кучынская.