Мікола Купава адзін з найбольш славутых і прызнаных сучасных мастакоў краіны. Нарадзіўся ён у 1946 годзе ў Оршы. З 1963-га года ён жыве ў Мінску (паехаў на навучанне ў мастацкую вучэльню), але часта бывае ў Оршы, у тым ліку, праводзіць тут выставы. У 1976 годзе мастак скончвае аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (сёняшняя акадэмія мастацтваў) пасля яго адразу запрашаюць выкладаць у гэтай навучальнай установе. Выкладае ён там да гэтае пары.
7-га чэрвеня ў мінскім Палацы мастацтваў адкрыецца выстава "Айчына светлая мая" прысвечаная 50-годдзю творчай дзейнасці Міколы Купавы, дзе будуць прадстаўленыя творы нашага земляка. Выстава будзе экспанавацца да 18 чэрвеня. Наведаць яе можна з 11 да 19 гадзіны штодзень, апрача панядзелка.