Жыхар вёскі Якаўлевічы Аршанскага раёну адседзеў 3 гады за разбой. Пасля зняволення ён адправіўся ў родныя мясціны, але пражыў на волі толькі тыдзень.
П'янка ў гасцях скончылася забойствам. Былы зняволены нажлукціўся і пасварыўся з гаспадыняй дома і некалькі разоў ударыў яе нажом у жывот. На той момант сведкаў здарэння не было. Але праз некалькі хвілін адна з жанчынаў, што прымала ўдзел у распіцці алкаголю, вярнулася ў хату і ўбачыла, што гаспадыня стогне ад болю. Забойца і не падумаў збягаць, на вачох сведкі ён дабіў ахвяру тым жа нажом. Некалькі разоў ён ударыў ёй у шыю, канчаткова пазбавіўшы жыцця, а затым пайшоў з хаты.
Доўга блукаць яму не давялося. З-за моцнага ап'янення ён заснуў проста на дарозе. Там яго і знайшла міліцыя. 62-гадовы забойца асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волі.