03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Суд з пытаннямі

15.06.2017 07:36

4406 праглядаў, 4 каментара

Два падсудных заявілі, што на іх аказваўся ціск і адмаўляюцца ад сваіх паказанняў

Двое 20-гадовых прыяцеляў у мінулым годзе распачалі дробны крымінальны бізнэс - яны кралі з аўтамабіляў розную дробязь. Як самі яны прызналіся на судзе, аднойчы выпадкова імі на вуліцы былі знойдзены ключы ад аўтамабіля "Аўдзі". Ключ аказаўся даволі ўніверсальным і ў той жа вечар яны ўскрылі стаяўшы на вуліцы аўтамабіль, з салона маладзёны забралі розную драбязу. Дробная, затое лёгкая нажыва сябрам спадабалася і тое самае яны пачалі паўтараць рэгулярна. Міліцыянты, якія займаліся раследваннем крадзяжоў, нават, пачалі адрозніваць подчарк злачыннага дуэта. А патрапіліся злачынцы, як гэта часта бывае пры дробных крадзяжах выпадкова. Адным разам у студзені гэтага года, хлопцы ўскрылі сваю чарговую машыну, але на гэты раз вырашылі не задавольвацца драбязой з салону, а звесці яе ў лес і, магчыма, разабраць на запчасткі. Па дарозе за перавышэнне хуткасці машына была спынена супрацоўнікамі ДАІ, а сябры затрыманыя.

У снежні 2016 года ў міліцыю Дубровенскага раёна звярнулася сям'я мясцовага фермера. Вечарам гаспадар дома пакінуў сваю старую рабочую машыну на супраць ўласнага дома, але раніцай машына стаяла ўжо на іншым месцы. Машына была вельмі старая, выкарыстоўвалася часцей за ўсё для перавозкі жывёлы і таму не мела вялікай каштоўнасці ды і ў салоне не было нічога вартага. Таму пакідаючы машыну перад домам гаспадар, нават, не вынімаў з яе ключы - было б дзіўна, каб яе нехта паспрабаваў скрасці. Таму і здзівіўся гаспадар, калі знайшоў сваю машыну не ў тым месцы дзе раней яе пакінуў. Праверка інцыдэнту міліцыяй нічога не дала - хто і навошта перасоўваў машыну заставалася загадкай. Што ж аб'ядноўвае гэтыя два выпадкі? Справа ў тым, што ў аднаго з абвінавачаных у Дубровенскім раёне пражывае радня. Гэтага факту міліцыянтам аказалася дастаткова для таго, каб падазраваць хлопцаў у здзяйсненні і гэтага правапарушэння. Пачаліся дадатковыя следчыя дзеянні. Праўда, пацярпелыя з Дуброўна, па шэрагу прычынаў - адразу паставілі пад сумніў, што хлопец мае дачыненне да іх машыны.

Сумнівы падцвердзіліся на першым жа судовым паседжанні. Адзін з падсудных заявіў, што іх дуэт не мае дачынення да Дубровенскага выпадку, заявіўшы, што ў міліцыі да яго прымяняўся маральны ціск, абяцалі памяняць артыкулы на больш мягкія, калі ён пагадзіцца прызнацца ў Дубровенскім выпадку ды іншых злачынствах. Другі падсудны на судзе таксама падцвердзіў факт ціску і адмовіўся ад раней падпісаных прызнанняў. І пацярпелыя дубровенцы і нават пракурор хадайнічалі, каб па гэтым эпізодзе дакуманты былі адпраўленыя на даследванне. Суд быў перанесены.

Але 7 чэрвеня, калі павінна было адбыцца другое паседжанне суда, на яго падсудных не прывезлі. Прычым, ніхто так і не патлумачыў прычыну таго чаму іх не змаглі даставіць з будынка РАУС у будынак суда.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суд з пытаннямі

Два падсудных заявілі, што на іх аказваўся ціск і адмаўляюцца ад сваіх паказанняў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение