Сёння ў сацыяльных сетках і ў абмеркаваннях у інтэрнэце пра Беларусь больш за ўсё гавораць пра танк, які збіў слуп пад час рэпетыцыі параду ў Мінску. У той жа час аршанцы збіваюць слупы легкавушкамі і без рэзанансу. Так, 27 чэрвеня каля 21-00 просты легкавік у раёне Чаромушак збіў слуп. Абставіны здарэня нам невядомыя, але факт, што ў Оршы ў гэты дзень не было танкаў - дакладны.
Больш за тое, за дзень да таго 26 чэрвеня у сацыяльных сетках з'явілася фота з Дуброўна. Па інфармацыі да гэтага фотаздымка, там легкавік таксама ўдарыўся ў слуп, але не збіў яго.