00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

987 гПа

06:00

+6

2 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

12:00

+9

5 м/с

991 гПа

Орша, Грамадства

Руйнаванне прыпынілі

03.07.2017 09:07

3645 праглядаў, 3 каментара

Колішні Аршанскі піўзавод перасталі руйнаваць.

Вось ужо больш за два тыдні не вядуцца работы па руйнаванні гістарычных будынкаў Аршанскага бровара, заснаванага яшчэ ў далёкім 1883 годзе. У канцы траўня на тэрыторыі збанкрутавалага ў 2006 годзе прадпрыемства з’явілася тэхніка, якая пачала зносіць будынкі старога піўзавода. Нават з’явілася інфармацыя, якую нідзе афіцыйна не пацвердзілі, што тэрыторыя “зачышчаецца” пад будучы гандлёвы цэнтр. Аднак у акрузе гандлёвых цэнтраў і без таго ўдосталь — хаця б тыя ж “Орша Сіці” і “Цэнтрум”. Чуткі як распаўсюдзіліся, так і зніклі. А пакуль сітуацыя выглядае так — цяжкой тэхнікі на тэрыторыі колішняга піўзавода няма, руйнаванне прыпынена. І аршанцы яшчэ могуць глядзець на будынкі з 135-гадовай гісторыяй. Пакуль складана прадказаць сітуацыю, ці будынкі дажываюць свае апошнія дні, ці ўсё ж для іх падрыхтаванае абнаўленне і новае жыццё.

Пакуль яны завалены смеццем і хламам, аднак захоўваюць гісторыю аршанскага броварства. Пра аднаўленне піўной галіны ў Оршы размовы не вяліся даўно.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Руйнаванне прыпынілі

Колішні Аршанскі піўзавод перасталі руйнаваць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение