Вогненае шоў стала заключным мерапрыемтсвам міжнароднага фестывалю "Мірнае неба Аршаншчыны", які ў сваю чаргу з'яўляецца ці не самым відовішчным мерапрыемствам у цыкле святаў, які ў Оршы стартуе ад дня вызвалення Орша (афіцыйны дзень горада) і скончваецца святкаваннем дня вызвалення Мінска (афіцыйны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня). Праўда, у гэтым годзе першы дзень фестывалю аказаўся пад пагрозай зрыву з-за надвор'я.
У апошні ж дзень фестывалю кошыкі ад аэрастатаў, якія ўдзельнічалі ў фестывалі былі выстаўлены на беразе Аршыцы каля гандлёвага цэнтру "Орша-сіці" і па чарзе выпускалі са сваіх установак полымі вагню. Атрымалася вельмі відовішчна, што мы і прапануем вам самім ацаніць на відэа.