15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Цыгарэты на дэльтапланах у Латвію

07.07.2017 12:48

3449 праглядаў, 0 каментароў

Кантрабандыст з Оршы і яго змоўшчыкі збіраліся пераправіць цыгарэты праз мяжу незвычайным спосабам (+фота, відэа).

У ноч з 5 на 6 ліпеня каля горада Дзісна ў Мёрскім раёне беларускімі памежнікамі была затрымана група кантрабандыстаў. Мужчыны 1969 і 1971 года нараджэння з Оршы, Полацка і Смалявічаў спрабавалі пераправіць цыгарэты з Беларусі ў Латвію на... мотадэльтапланах і з дапамогай іншых прыстасаванняў і прылад. Лятальныя апараты планавалася накіраваць з Мёршчыны ў Краслаўскі край Латвіі, аб гэтым памежнікі дазналіся, убачыўшы такі маршрут у навігатарах дэльтапланаў. Зламыснікі збіраліся выкарыстаць для ўзлёту закінутую ўзлётна-пасадачную паласу сельгасавіяцыі, яны нават прывезлі на месца прычэп-кемпінг. Але планы кантрабандыстаў былі выкрытыя, паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэту Беларусі.

Перасекчы дзяржаўную мяжу і накіраваць мотадэльтапланы з цыгарэтамі ў Рабежніекі беларусам не ўдалося. У іх канфіскаваны два мотадэльтапланы тыпу "Фрэгат", два мікраааўтобусы, адзін легкавік, прычэп-кемпінг, тры партатыўныя радыёстанцыі, лётны рыштунак і 160 000 штук цыгарэт маркі "Прэм'ер". Зараз высвятляецца, хто яшчэ ўваходзіў у групу кантрабандыстаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цыгарэты на дэльтапланах у Латвію

Кантрабандыст з Оршы і яго змоўшчыкі збіраліся пераправіць цыгарэты праз мяжу незвычайным спосабам (+фота, відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение