Ужо некалькі год у Оршы працуе ініцыятыва "Зооклопат" — некалькі неабыякавых людзей аб'ядналіся, каб дапамагчы бадзяжным сабакам і катам знаходзіць сабе дом, а людзям знаходзіць сабе маленькіх, але верных сяброў. За час інсавання актывістамі былі раздадзены сотні, калі не тысячы шчанюкоў і кацяткаў — лічыць іх ніхто не браўся.
Акрамя таго "Зааклопат" лечыць, робіць прышчэпкі, кастрыруе жывёлаў і ўсё гэта за асабістыя грошы, або за невялікія ахвяраванні, якія рэдка даюць валанцёрам іншыя неабыякавыя людзі. Работа вядзецца як у офлайне - непасрэдная дапамога па лячэнні жывёлаў, так і ў онлайне - праз сацыяльныя сеткі раздаецца большасць пухнацікаў. Але цяпер галоўная суполка "Зооклопата" пераехала на новы адрас. Знайсці іх цяпер можна праз гэтую спасылку.
Проста сёння, выйшаўшы на старонку актывістаў і дамовіўшыся з імі непасрэдна, вы можаце завесці сабе жывёлу. Напрыклад, вось такіх мілых сабачак: