Вечарам 25 ліпеня ў Барані адбыўся пажар - паведамляе зводка МНС. У выніку пажару згарэла тры рулна сена, якія належалі мясцоваму цэнтру алімпійскага рэзерва па коннаму спорту. Відавочна, што сена загарэлася не ў самім горадзе, а за Баранню, побач з самім цэнтрам каневодства.
За аданы суткі у суседніх з Аршанскім раёнах адбылося два пажары ў якіх пацярпелі прыватныя сараі. Адзін з такіх пажараў адбыўся ў вёсцы Рэчкі Лёзненскага раёна 26-га ліпеня а 10-57. Другі ў Сянно у ноч з 26-га на 27-е ліпеня.
Найбольш значны пажар адбыўся ў тую ж ноч (з 26-га на 27-е) у вёсцы Нізкі Гарадзец Талачынскага раёна. Тут загарэўся жылы дом. Пад час тушэння пажару пажарныя змаглі выратаваць гаспадара дома, які быў унутры.