Па вуліцы Авіяцыйнай у Сянне РУП ЖКГ распачаты работы па будаўніцтве пляцоўкі для выгулу сабак, паведаміла начальнік участка па добраўпарадкаванні і санітарным стане горада Галіна Барбарчык. Пра гэта піша раённая газета "Голас Сенненшчыны". Пляцоўка памерам 15х30 м будзе абгароджана сеткай вышынёй 1,5 м. На гэтай тэрыторыі плануецца абсталяваць месца для трэніроўкі чацвераногіх і лавачкі для іх гаспадароў.
Шаноўныя чытачы orsha.eu, а як, на вашу думку, выглядае сітуацыя з пляцоўкамі для жывёлаў у нашым горадзе? Дзе яны ёсць? Наколькі яны патрэбныя? Якія яшчэ праблемы з выгулам сабак існуюць? Выказвайцеся, калі ласка, у каментарах да артыкулу!