Цела 20-гадовага хлопца знайшлі 4 сакавіка а 5 гадзіне раніцы. Маладзён ляжаў на асфальце з разбітай галавой, побач з домам па вуліцы Леніна дзе і пражываў.
Здарэнне выклікала вялікі рэзананс у маленькім горадзе і розныя версіі падзеі, у тым ліку, версію пра забойства. Аднак, следчы камітэт схіляецца да версіі добраахвотнага сыхода з жыцця. Пра версію суіцыда гаворыць лакалізацыя і характар пашкоджання чэрапа, а таксама сляды і адбіткі пальцаў хлопца на вакне паміж чацвертым і пятым паверхамі дому.