У Оршы 1-га жніўня знікла жанчына. Знайсці яе цела ўдалося толькі праз чатыры дні на беразе Дняпра. Яна патапілася. Жанчыне было 47 гадоў. Яе цела 5-га жніўня ўбачыў рыбак па адрасе вуліца Задняпроўская, 1. Ён паведаміў пра знаходку ратавальнікам, і вадалазы выцягнулі труп з Дняпра.
У вадаёмах на тэрыторыі Віцебшчыны з 31 ліпеня па 6 жніўня загінулі 4 чалавекі. Зніклага, яшчэ 28 ліпеня 52-гадовага жыхара Новалукомля знайшлі праз тры дні ў возеры Лукомльская. 2 жніўня, падхоплены моцным цягам Заходняй Дзвіны, у Віцебску загінуў 28-гадовы гараджанін. Ён піў спіртное з кампаніяй недалёка ад парка Мазурына. 4 жніўня ў возеры Люхава ў 5 км ад Наваполацка патануў 51-гадовы мясцовы жыхар, інвалід другой групы.
З пачатку года ахвярамі вады ў рэгіёне сталі 30 чалавек, з іх чацвёра - непаўналетнія.