18:00

+10

8 м/с

982 гПа

21:00

+9

6 м/с

981 гПа

00:00

+8

6 м/с

979 гПа

03:00

+8

6 м/с

977 гПа

06:00

+7

6 м/с

975 гПа

Орша, Культура

Самыя папулярныя відэа

11.08.2017 19:48

2510 праглядаў, 0 каментароў

Прапануем вашай увазе самыя папулярныя відэа з нашага ю-туб канала

Учора - 11 жніўня - канал нашага сайта на ю-туб сабраў першую сотню падпісчыкаў. Праўда, ужо сёння на канале 115 падпісчыкаў - рост на 14% за суткі. Чым жа прыцягвае наш канал падпісчыкаў? На сёняшні дзень на ю-туб мы ўжо загрузілі 560 ролікаў, якія ў 90% выпадкаў непасрэдна звязаны з аршанскім раёнам. За ўвесь час існавання каналу ён сабраў 216.065 праглядаў. Ёсць тут і культурныя падзеі, і спартовыя і гарадскія святы і кароткія інтэрв'ю. А дзесятка самых папулярных відэа выглядае наступным чынам:

1 месца - 51.063 прагляды. Самы папулярны ролік нашага каналу: "Орша - Віцебск-2. Гол 2:0". Гэта другі гол названага матча. Два гады таму наш футбольны клуб упершыню за многія гады прэтэндаваў на выхад у першую лігу чэмпіянату. Тады да ФК "Орша" была прыцягнута вялікая ўвага: любое відэа галоў з любога матчу імгненна набіралі некалькі соцен праглядаў, тэкставыя трансляцыі матчаў чыталі па некалькі тысяч чалавек. І клуб апраўдваў такую ўвагу. Адзін з самых запамінальных матчаў таго году: Орша - Віцебск-2. Тады Орша перамагла з лікам 2-0. І абодва галы матча былі забітыя аршанцам праз галаву (ці было такое калі-небудзь у гісторыі ўвогуле?). Тады відэа заснятае нашымі аператарамі разляцелася па ўсім свеце (некаторыя сайты, проста, кралі відэа з канала і выдавалі потым за сваё). Да гульцоў ФК ОРша ўпершыню за ўсю гісторыю аршанскага футбола была прыцягнута такая ўвагу: ролік паказалі па "Еўраспорт", усе спартовыя сайты краіны, найбольш парадаваў нас амерканскі сайт па назвай "100 вялікіх галоў" (яны, як раз скралі відэа, таму іх адрас не публікуем). На іх галоўнай старонцы на наступны дзень пасля публікацыі намі галоў, была інфармацыя пра "Оршу". Гэта выглядала так: спачатку ішоў артыкул пра Барсэлону, потым пра Манчэстар Юнайтэд, потым пра Баварыю і потым пра Оршу. Прычым, пра наш клуб было напісана прыблізна наступнае: "мы не ведаем, якая сітуацыя ў другой лізе беларускага чэмпіянату, тым больш мы не ведаем што за каманда ФК "Орша", але забіць два такіх галы за адзін матч... Гэта заслугоўвае ўвагі".

2 месца: Орша - Віцебск-2. Гол Оршы 1:0. 37.779 праглядаў. Першы гол таго ж матчу.

3 месца: Ускладанне кветак на мітынгу райвыканкама пад песню "Слаўся рускі цар" - 4.649 праглядаў. Відэа было заснята на святкаванні 9 мая мінулага года. Калоны прадпрыемстваў, арганізацыяў ды інш. на афіцыйным мітынгу арганізаваным выканкамам ускладалі кветкі да помніку савецкім жаўнерам пад расійскі манархічны гімн. Відэа апублікавалі на сваіх старонках амаль усе не дзяржаўныя СМІ краіны ды некаторыя замежныя.

4 месца: Зьміцер Вайцюшкевіч "Сцяг" - 4.076 праглядаў. Відэа знята са святкавання 500-годдзя "Бітвы пад Оршай" непасрэдна на Крапівенскім полі ў 2014 годзе. Тады традыцыйны канцэрт на месцы Бітвы прайшоў днём, а не ноччу, як было некалькі год запар. На канцэрце некалькі песняў праспяваў і Зміцер Вайцюшкевіч. Відэа гэтага артыста амаль заўсёды набіраюць вялікую колькасць праглядаў.

5 месца: Орша-Смалявічы 1-1 - 3.828 праглядаў. Гэта адзін з галоў які забіў у матчах за ФК "Орша" першы і пакуль адзіны чорнаскуры легіянер, якога аршанцы празвалі "Буба". Гол забіты, сапраўды, прыгожа - галавой.

6 месца: Валейбол "Узлёт"-МАПІД 05.04.2014 - 3.035 праглядаў. Валейбол у нашай краіне не такі папулярны і большасць відэа з матчаў галоўнай гарадской валейбольнай каманды не набіраюць і сотні праглядаў. Гэты ж матч атрымаў столькі праглядаў, у тым ліку, і за кошт папулярнасці суперніка аршанцаў. каманды МАПІД.

7 месца: "Алмі" наносіць "Хрушам" удар у адказ - 2.230 праглядаў. Відэа было заснята пасля чарговага рэйду ініцыятывы "Хрушы супраць" у краму "Алмі". Супрацоўнікі крамы мелі свой погляд на гэтую падзею, якую і выклалі ў адмыслова знятым роліку.

8 месца: Орша - Зорка-БДУ. 1-0 - 1.725 праглядаў. Гэта матч таго ж году, калі ФК "Орша" былі на піку папулярнасці з-за магчымасці выйсці ў першую лігу. Што цікава, усе тры галы забітыя ў матчы размесціліся ў дзесятцы адзін за адным.

9 месца: Орша - Зорка-БДУ 3-0 - 1694 прагляды.

10 месца: Орша - Зорка-БДУ. 2-0 - 1676 праглядаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Самыя папулярныя відэа

Прапануем вашай увазе самыя папулярныя відэа з нашага ю-туб канала

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение