Кніга аршанскай пісьменніцы працягвае ўдзел у змаганні за адну з самых прэстыжных літаратурных прэміяў краіны і перайшла ў другі этап. Лаўрэаты прэміі вызначаюцца ў тры этапы: на першым этапе журы называе спіс з 27 кнігаў, на другім абвяшчае так званы лонг-ліст (даўгі спіс) з 12 лепшых кнігаў выдадзеных у папярэдні год, а на трэцім этапе шорт-ліст з 6 кнігаў і, нарэшце, фінал.
У панядзелак 14 жніўня журы абвесціла лонг-ліст гэтага году. Змаганне за галоўную прэміі ў лонг-лісце працягнулі наступныя кнігі: "Саргасва мора" Сяргея Астраўца, "Быў у пана верабейка гаварушчы" Зміцера Бартосіка , "Ноч цмока" Валерыя Гапеева, "Зваротная перспектыва" Адама Глобуса, "Радзіва "Прудок". Дзённік" Андруся Горвата, "Сенечны чалавек" Андрэй Дзічэнка, "Лаза" Зінаіды Дудзюк, "Падарожжа на край ложка" Сяргей Календа, "Дагератып" Людмілы Рублеўскай, "1813" Уладзіміра Садоўскага і "Апоўначы на Сіялімскім мосце" Аляксея Талстова. Патрапіла ў лонг-ліст і кніга "Гняздо-2" аршанкі Паліны Качатковай (Сцепаненкі). Якія з кнігаў застануцца ў кароткім спісе намінантаў стане вядома ў сярэдзіне верасня, а само ўзнагароджанне адбудзецца ў кастрычніку.
За шэсць сезонаў існавання прэміі толькі тры кнігі аршанцаў былі праходзілі ў лонг-ліст: у 2016 годзе кніга Зміцера Дзядзенка "Гісторыя ў прыцемках", у 2013 годзе кніга "Матылі" Паліны Качатковай і ў гэтым годзе Паліна з кнігай "Гняздо-2" мае яшчэ адзін шанец прайсці ў наступны этап прэміі.