Такія рублі розных гарадоў выдаюцца ў Беларусі з 2014 года у рамках творчага праэкта "113 гарадоў". У адрозненні ад юбілейных рублёў выпускаемых Нацыянальным банкам, гэтыя рублі не з'яўляюцца плацёжным сродкам, але ўсё адно маюць некаторую каштоўнасць для калекцыянераў.
"Аршанскі рубель" выдадзены да юбілею першай летапіснай узгадкі пра наш горад накладам усяго ў 100 асобнікаў. Прынцып праэкту - рабіць малыя наклады і не перавыпускаць іх дадаткова. Набыць манету можна толькі праз адмысловыя суполкі ў сацыяльных сетках.