Ролік для адмысловага конкурсу зняў аршанец Сяргей Шчацінін, які доўгі час захапляецца як падарожжамі, так і фотаздымкамі. Таму і відэа атрымалася, хутчэй не фільмам, а гэткім фота-альманахам агучаным і змантаваным. Улічваючы паходжанне Сяргея з Оршы, на 70% фотаздымкі прадстаўленыя тут зроблены на Аршаншчыне і толькі частка з падарожжа па Заходняй Дзвіне.
Прапануем вашай увазе віэа-ролік цалкам.