"Цэх жывой гісторыі" аб'ядноўвае з Мінску шэраг вайсковых гісторыкаў, рэканструктараў ды проста аматараў гісторыі Беларусі. Раней лекцыі "Цэха" ўжо краналі Аршаншчыну, у прыватнасці, размаўлялі пра чарговую гадавіну "Бітвы пад Оршай". Бліжэйшае паседжанне "Цэху" пройдзе на тэму "Шклоў і Шапялевічы. 1654 год. Перамога і параза". Лекцыя будзе тычыцца першых баёў самай крывавай для Беларусі вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1654-1667 гадоў.
У Беларускай гісторыяграфіі гэтую вайну часта называюць "Невядомай" - яна мала вывучалася і, нават, замоўчвалася, бо стала самай крывавай вайной у Беларусі. У сёняшніх межах нашай краіны тады рускімі войскамі было вынішчана палова насельніцтва, большасць гарадоў разбурана. А краіна на доўгі час апынулася ў крызісе з-за гэтых разбурэнняў
Хаця ў самой назве лекцыі Орша і не гучыць, насамрэч, нашага рэгіёну яна тычыцца непасрэдна. Па-першае сам па сабе Шклоў блізкі да Оршы і расійскія войскі перад тым як сутыкнуцца з войскамі Януша Радзівіла (гетман краіны) знішчылі Дуброўна, а абоз нашага войска, як раз збіраўся пад Оршай. Не апошнюю ролю ў першых баях гэтай вайны адыграў і аршанскі харунжы Самуіл Кміціч.
Такім чынам, для аматараў вывучэння гісторыі Аршаншчыны лекцыя будзе вельмі цікавай. Пачнецца сустрэча 29 жніўня а 19-00 у сталічным бары Beer&Wine (вуліца Кульман, 9).