00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+6

1 м/с

991 гПа

06:00

+5

2 м/с

991 гПа

09:00

+7

3 м/с

991 гПа

12:00

+12

4 м/с

990 гПа

Беларусь, Эканоміка

З восені — павышэнне тарыфаў

27.08.2017 21:04

4316 праглядаў, 2 каментара

Большасць эканамічных праблемаў у Беларусі так і не вырашана, а "камуналка" зноў павышаецца.

З 1 верасня адразу на 8% вырастуць тарыфы на камунальныя паслугі. Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 16,9259 руб. за 1 Гкал. Тарыф за 1 кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць лічыльнікі газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 0,0983 руб., летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць 0,3081 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,3081 руб. за 1 кубаметр газу незалежна ад сезону.

Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца лічыльнікі газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), 1 кубаметр газу будзе каштаваць 2,44 руб. з аднаго жыхара ў месяц. Тарыф на газ у жыллё, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 7,05 руб. за кубаметр. Адзін кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць 3,98 руб. У жыллё, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, але няма лічыльнікаў газу, у ацяпляльны перыяд прыйдзецца плаціць 0,4874 руб. за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд - 0,1827 руб.

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з усталяванымі лічыльнікамі газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць 1,7579 руб., летам -,8216 руб. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць 0,8216 руб. Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца лічыльнікі газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе 2,44 руб. з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць 6,95 руб., пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - 3,26 руб. Тарыф на звадкаваны газ у селішчах, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 5,7713 руб. за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам - 0,8216 руб.

Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 0,5835 руб. Такім чынам, балон будзе каштаваць 12,25 руб, піша БЕЛТА.

Электраэнергія ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электраплітамі, будзе каштаваць 0,1094 руб. за 1 кВт.гадз Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складзе 0,0764 руб. за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - 0,2189 руб. Электраэнергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,09 руб. за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак - 0,1674 руб.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З восені — павышэнне тарыфаў

Большасць эканамічных праблемаў у Беларусі так і не вырашана, а "камуналка" зноў павышаецца.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение