Вялікая калона танкаў ды іншай тэхнікі ехала праз Оршу-Цэнтральную (вакзал) у панядзелак 28 жніўня каля 17 гадзін вечара. Але не ўсю тэхніку аршанцы могуць так проста пабачыць. Напрыклад, як мінімум ужо другі вечар (28 і 29 жніўня) на станцыю Орша-Заходняя прыганяюць вялікія эшалоны з вайсковымі аўтамабілямі ды іншай тэхнікай. Да раніцы гэтыя эшалоны з'язжаюць.
Зразумела, што гэта тэхніка для вучэнняў Захад-2017, якія многія беларускія і замежныя эксперты ды палітыкі ўспрымаюць як патэнцыйную пагрозу незалежнасці Беларусі і захаванню Лукашэнкі ва ўладзе.