Паседжанне рабочай групы адбылося ў Міністрстве эканомікі пад кіраўніцтвам намескніа Міністра Аляксандра Чарвякова - гта паведаміла інфармацыйная агенцыя БелТА са спасылкай на міністэрскую прэс-службу. Гаворка ішла вакол да гэтае пары не створанай комплекснай праграмы па развіцці раёна.
На гэты раз, праўда, ввызначаны чатыры галоўных кірункі праграмы:
1. Прамысловасць. Задачы: аднаўленне ўстойлівасці ў рабоце і мадэрнізацыі арганізацый, якія падначальваюцца рэспубліканскім структурам Міністэрства прамысловасці і Міністэрства архітэктуры. Таксама ў раёне будзе створаны льняны холдынг (пра гэта гаварылася і раней) і швейны кластэр.
2. Аграпрамысловы комплекс. стварэнне на базе камбіната хлебапрадуктаў вертыкальна інтэграванай структуры з кармавой базай і глыбокай перапрацоўкай мяса і малака. Наколькі гэта можа быць эфектыўна аршанцы ўжо могуць ацаніць на прыкладзе гандлёвай сетцы "Оріс", які з'яўляецца часткай дадзенай структуры.
3. Прамыслова-лагістычны цэнтр у Балбасава. Найбольш важны накірунак, бо па словах намесніка міністра "менавіта гэты накірунак павінен стаць драйверам развіцця Аршанскага раёна..."
4. Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на базе незадзейнічаных плошчаў прамысловых прадпрыемстваў.
Акрамя гэтых галоўны накірункаў прадугледжваецца, што будуць стварацца новыя прадпрыемствы ў Арэхаўску і Копысі. Праграма павінна быць распрацавана ў вельмі сціслыя тэрміны, і рэалізавана да 20-га года.