Першы крадзёж - пра які паведамляе УУС - адбыўся вечарам 22 жніўня. У 33-гадовага мужчыны пасля распіцця алкаголя знік мабільны тэлефон самсунг, які міліцыянты ацанілі іў 185 рублёў. Крымінальная справа заведзена супраць затрыманага 30-гадовага мужчыны.
А ў Лёзненскім раёне крадзёж быў яшчэ больш дробны: раніцай 29 жніўня з незачыненага прыватнага дома ў адной з вёсак было скрадзена 10 рублёў. Не зважаючы на дробную суму, заведзена крымінальная справа, падазраваны затрыманы.