Нагадаем, што спроба збегчы са выпраўленчай калоніі №17 (знаходзіцца каля станцыі Апалонаўка па магілёўскай лініі) адбылася яшчэ ў першай палове года. Трое вязняў, якія былі прыгавораныя да вялікіх тэрмінаў спрабавалі збегчы, выкарыстаўшы пагрузчык "Амкадор". Злачынная троіца, не маючы ключэй ад пагрузчыка, злучыла патрэбныя правады ў сістэма запалення рухавіка і на ім прабілі адну з агароджаў. План заключаўся ў тым, каб прабіць усе загароджы, але дзіўны рух трактара заўважыў адзін з вартаўнікоў, які падняў трывогу і зрабіў папераджальны стрэл. Пасля гэтага троіца збегла ў вытворчых памяшканнях, але там іх даволі хутка знайшлі.
Следства ўстанавіла вінаватых у спробе пабегу, імі аказаліся: 37-гадовы вязень асуджаны на 14 гадоў за крадзёж, знішчэнне маёмасці і забойства, 34-гадовы вязень асуджаны на 20 год за разбой і забойства, 34-гадовы вязень, асуджаны на 25 гадоў за забойства і згвалтаванне. Прычым двое апошніх селі ў вязніцу толькі ў 2013 і 2014 гадах, адпаведна, сядзець ім яшчэ было доўга.
Усе трое патлумачылі свае дзеянні тым, што хацелі пабачыць сваіх родных.
Фота Следчага камітэту