Здарэнне гэтае адбылося яшчэ ў сярэдзіне ліпеня ў вёсцы Гаршэўшчына Талачынскага раёну. 26-гадовы мужчына на матацыкле з 58-гадовым пасажырам паехалі па вёсцы. Як высветлілася пазней, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення. Пры павароце на адну з вуліцаў вёскі, ён не справіўся з кіраваннем і матацыкал выляцеў з дарогі ды перакуліўся. У выніку пасажыр загінуў.
З таго часу 26-гадовы матацыкліст знаходзіўся пад вартай, а на днях следчыя прад'явілі яму абвінавачанне за кіраванне транспартам у п'яным стане, што прывяло да смерці чалавека. Тым хто можа ведаць падрабязнасці здарэння, просяць звярнуцца ў следчы камітэт па тэлефонах: 8(0212) 462077, 8(029) 8908357
Фота сайта Следчага камітэту