21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Беларусь, Палітыка

8 верасня ў Мінску

06.09.2017 17:31

2972 прагляду, 7 каментароў

У Дзень Аршанскай Бітвы ў Мінску пройдуць дзве вулічныя акцыі

Дзень Беларускай вайсковай славы традыцыйна адзначаецца 8 верасня. У гэты дзень у 1514 годзе на Кравінескім полі адбылася адна з найбольш значных Бітваў у гісторыі Еўропы - Бітва пад Оршай. У выніку Бітвы наша дзяржава здолела спыніць усходняга агрэсара, які мог яе цалкам знішчыць.

Традыцыйна 8 верасня ў розных гарадах краіны адбываюцца грамадскія і культурніцкія мерапрыемствы. У 90-я гады мінулага стагоддзя многія мерапрыемствы 8 верасня мелі палітычны налёт які нечакана вярнуўся ў 2017 годзе. Так, у Мінску ў Дзень вайсковай славы акрамя культурніцкіх мерапрыемстваў, пройдуць і дзве палітычныя акцыі.

Так, Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ (кіраўнік Зянон Пазняк) правядзе 8 верасня дазволеную вулічную акцыю ў Кіеўскім скверы Мінскукаля кінатэатру "Кіеў". Распачнецца мерапрыемства а 18-00 і плануецца, што працягнецца да 20-30. Пад час мітынгу арганізатары плануюць абмеркаваць з прысутнымі магчымасць абароны Беларусі ад меркаванай расійскай акупацыі пасля сканчэння вучэнняў "Захад-2017". Пры гэтым, выступаць удзельнікі будуць у фармаце "адкрыты мікрафон".

Другая акцыя не дазволена ўладамі, на яе заклікае Беларускі нацыянальны кангрэс, сябры якога ўжо даўно і не запытваюць ва ўладаў дазволу на акцыі. Акцыя распачнецца вечарам 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы і таксама будзе накіравана на абарону краіны. У прыватнасці, арганізатары плануюць, што любы ахвотны на Кастычніцкай плошчы зможа прыняць прысягу на вернасць Радзіме.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 8 верасня ў Мінску

У Дзень Аршанскай Бітвы ў Мінску пройдуць дзве вулічныя акцыі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение