03:00

-1

7 м/с

975 гПа

06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Інспектар у аршанскай турме

06.09.2017 19:09

3856 праглядаў, 0 каментароў

Як выглядала турма ў Езуіцкім калегіюме ў 1926 годзе

Ініцыятыва "Беларускі дакументацыйны цэнтар" апублікаваў даклад 1926 года пра стан Аршанскай гарадской турмы. Даклад склаў інспектар Упраўлення месцаў заключэння Баранаў А.П. для свайго начальніка. У пачатку 1926 года Баранаў пабываў на Аршаншчыне дзе праінспектаваў Аршанскі выпраўленчы дом (менавіта так тады называлася турма ў будынку былога калегіюма), а таксама "сельскагаспадарчыя калоніі" "Заря" і "Юрцава".

Даклад даволі падрабязна апісвае стан турмы, жыццё вязняў і кіраўнікоў. Прычым, некаторыя апісанні ўражваюць. Напрыклад, у пачатку дакладана паведамляецца, што турма разлічана на 72 вязні, пры гэтым, утрымліваецца ў ёй 542 чалавекі. Многія спалі на падлозе, прычым, у адной камеры знаходзіліся і дарослыя забойцы і малалетнія, якія сядзелі за дробныя злачынцы. Пры тым, што стан будынка пакідаў жадаць лепшага: будынак патрабуе рамонта, сырыя сцены, часткова згніўшыя рамы, одсутнасць фортак, адсутнасць добраўпарадкаваных клазетаў і г.д. Канешне, такі стан не падабаўся вязням (не спадабаўся ён і інспектару, пра што гаворыцца ў высновах), Баранаў у сваім апісанні ўзгадвае дваіх чалавек, які ўжо чатыры дні трымалі галадоўку пратэсту. Дарэчы, ад ежы адмовіцца было не складана, меню арыштаванага прыблізна выглядала так: раніцай кіпень, у абед і на вячэру гарачая ежа, на дзень палова фунта хлеба. Для хворых былі прадугледжаныя акрамя гэтага рацыёна: белы хлеб, малако, цукар і гарбата.

Цалкам азнаёміцца з дакладам можна на старонцы цэнтра тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Інспектар у аршанскай турме

Як выглядала турма ў Езуіцкім калегіюме ў 1926 годзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение