Менш за месяц таму мы пісалі пра знойдзеныя артылерыйскія снарады каля вёскі Копці Віцебскага раёна, якая знаходзіцца недалёка ад трасы Орша-Віцебск. І на гэты раз небяспечная знаходка апынулася ў гэтым жа раёне.
4 верасня, каля 18.30 у лесе каля вёскі Ліпаўцы Віцебскага раёна былі выяўлены падазроныя прадметы, падобныя на выбухованебяспечныя. Выкліканая на месца знаходкі група піратэхнічных работ устанавіла, што гэта мінамётныя міны 50 мм калібра часоў Другой Сусветнай вайны. Налічылі больш за 60 мін, якія складаюцца з корпуса, да якога прыкручаны хваставік з 8 пер'ямі стабілізатара. У хуткім часе знаходка была знішчана сапёрамі.
Таксама, гэтым летам нямала боепрыпасаў было знойдзена ў Сеньненскім раёне ў вёсках Скогссылка і Засценкі .