Падазраваны затрыманы. Па дадзеных следства, аршанец 1976 года нараджэння ў перыяд з 7 па 9 сакавіка прабраўся ў кватэру сваёй ахвяры і скраў электрачайнік, блэндэр, слесарны інструмант, пасцельную бялізну. Агулам сума скрадзенага ацэньваецца ў 4,5 мільёна рублёў.
Яшчэ пра адно затрыманне паведамляе Аршанскае ДАІ. У 7-30 раніцы на дарозе ў Дубровенскім раёне каля вёскі Косціна быў затрыманы мікрааўтобус. Кіроўца, жыхар Гродна, перавозіў без належных дакумантаў 38.500 пачак цыгарэтаў. Падазраецца, што гарадзенец спрабаваў іх вывесці на тэрыторыю Расіі для далейшага продажу.