Учора раніцай стала вядома пра нетыповае здарэнне на рацэ Днепр каля вёскі Бурая Дубровенскага раёна. Доўгае падарожжа гасцей з Паўночнай Еўропы прыпынілася непадалёк ад Оршы. Больш падрабязна пра яго можна прачытаць тут.
Калі пасажыры судна, якія з'яўляюцца жыхарамі Нарвегіі, зразумелі, што не змогуць самастойна справіцца з праблемай, то, з дапамогай перакладчыка звярнуліся да беларускіх ратавальнікаў. Паколькі, здарэнне адбылося бліжэй да вечара, выратавальнікі вырашылі эвакуіраваць нарвежцаў на ноч, а раніцай заняцца суднам. Але замежнікі адмовіліся, бо ўсе ўмовы для начлегу меліся на яхце.
Як паведаміла прэс-служба МНС, раніцай 6 верасня на месца здарэння адправіліся ратавальнікі, была праведзена падрыхтоўчая праца, вадалазы абследавалі дно ў тым месцы, дзе судна села на мель. І ўжо да трох гадзін дня яхта пераадолела перашкоду, шчасна працягнуўшы свой шлях у Турцыю.