У Мінску наш зямляк Уладзімір Караткевіч жыў на вуліцы Карла Маркса у доме №36. Пасля смерці пісьменніка тут жыла яго сястра, а зараз яе дачка. І хаця кватэра пасля Караткевіча мае ўжо другога гаспадара (дакладней гаспадыну), ёсць у ёй пакой які аніяк не змяніўся. Пра гэта піша знакаміты музыка Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбук: "У кабінэце амаль нічога не зьмянілася зь дня сьмерці Караткевіча. Ложак, гліняная пагоня над ложкам. Кніжныя паліцы з мноствам самых розных кніг. На паліцах шмат чарцей, цмокаў, гаршкоў, Швейкі, куфлі, фоткі. На сваім мейсцы стаіць стол, за якім пісаўся "Чорны замак Альшанскі". Вісіць вялікі партрэт Каліноўскага".
Кватэра Караткевіча раней не трапляла ў аб'ектыў відэа-камераў, а калі і трапляла, то ў публічнай прасторы гэтых запісаў ужо няма. Таму відэа, насамрэч, даволі эксклюзіўнае. Відэа-ролік не проста паказвае кватэру, гэта міні-кліп у якім Лявон Вольскі разам з саксафаністам з гурта "Крамбамбуля" проста ў кватэры ў акустычным варыянце выконвае песню "Калі ідуць на абардаж".
Пабачыць відэа-ролік цалкам можна тут.